Зміцер Вайцюшкевіч: Упершыню ўдзельнічаў у такім прэзентацыйным туры кнігі
4-га снежня ў Вільні заканчваецца прэзентацыйны тур новага рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» па гарадах Польшчы і Літвы. Ва ўсіх сустрэчах прымаў удзел спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч.
За мінулыя гады ён напісаў дзясяткі песень на словы Уладзіміра Някляева. Музыка падзяліўся ўражаннямі ад гэтага незвычайнага прэзентацыйнага тура.
– Шмат моладзі, шмат эміграцыі, шмат людзей, якія стала жывуць у Польшчы. Былі таксама палякі, якія цікавяцца беларускай літаратурай, ці старыя знаёмыя, або знаёмыя знаёмых. Кніга карыстаецца попытам, і я вельмі гэтаму рады. І Някляеў, на сцэне як мінімум, у добрай эмацыянальнай форме.
Презентацыі рамана Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» адбыліся ў Кракаве, Вроцлаве, Познані, Гданьску, Варшаве, Лодзі, Беластоку, Бельску-Падляскім і Вільні. Сёння, 4 снежня, павінна адбыцца другая і заключная сустрэча ў Вільні. Яна пройдзе ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Пачатак а 17-й гадзіне.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя