Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гародні



Талент сапраўднага актора і майстра сцэны паказаў Зміцер Вайцюшкевіч на канцэрце, прысвечаным Дню Святога Губерта ў Гародні.

77W

У залі на вуліцы Будзёнага – аншлаг глядачоў, якія не адпускалі музыку, давялося дадаткова выканаць папуры сваіх песень. Чаму Гарадзенская бібліятэка выбрала менавіта Змітра Вайцюшкевіча на святкаванні – кажа Эдвард Дмухоўскі:

– Зміцер Вайцюшкевіч вельмі мабільны. З ім проста дамовіцца. Ён не першы раз у Гародні і не першы раз прыязджае на Дні святога Губерта. І гэта ўжо, можна сказаць, традыцыя.

Некаторыя песні Зміцер Вайцюшкевіч падахвочваў спяваць гледачоў. Развітальнай была сумесная песня  „Нёман”. У бліжэйшыя дні музыка выступіць на фестывалі “Бардаўская восень” у Бельску Падляшскім. У Гародні ж святкаванні Дня апекуна горада – Святога Губерта – працягнуцца ў выходныя навуковай канферэнцыяй ды ўручэннем прэміі імя Ядкоўскага, якой адзначаюцца гісторыкі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара