Зміцер Вайцюшкевіч выступіў у Гародні
Героем апошніх гарадзенскіх заняткаў Мова Нанова стаў вядомы музыка Зміцер Вайцюшкевіч. На сустрэчу прыйшло поўсотні слухачоў моўных курсаў. Зміцер Вайцюшкевіч выканаў амаль два дзесяткі песняў. Палова з іх былі выкананыя ўпершыню.
Пра канцэрт распавядаюць слухачы:
— Як мне падаецца Зміцер Вайцюшкевіч спявае вельмі душэўна, ён спявае і глядзіць табе ў вочы, быццам бы дакранаецца да тваёй душы. Мяне гэта вельмі ўражвае і чапляе. З апошняга я не магу наглядзецца і наслухацца песню «Матуля».
— Вельмі харызматычны чалавек. Мне асабліва падабаецца як ён трымае сябе на выступах, як працуе з публікай. Прыемна паслухаць.
— Я ўпершыню на канцэрце Змітра Вайцюшкевіча. Вельмі шмат чуў пра ягоныя беларускамоўныя песні. Гэта вельмі выдатна, вядомы спявак. Вось я вырашыў убачыць і ужывую пачуць ягоныя спевы.
Зміцер Вайцюшкевіч цягам двух гадоў ужо чатыры разы прыязджаў да слухачоў Мовы Нанова. Музыка знаходзіцца ў так званым «чорным спісе», але вельмі хоча выступіць у бліжэйшы час у гарадзенскім лялечным тэатры.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя