Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе



Зміцер Вайцюшкевіч выступіў з канцэртам у Лідзе.

У гэтым горадзе музыка на працягу 4-х гадоў навучаўся ў музычнай вучэльні, таму ў поўнай залі Палаца культуры сярод прыхільнікаў яго творчасці былі былыя аднагрупнікі і выкладчыкі.

Па словах Змітра, гэтая акалічнасць выступу ў Лідзе яго вельмі расхвалявала і ўзрушыла. Апошні раз музыка выступаў перад сваімі сябрамі і выкладчыкамі 8 гадоў таму:

– Самае неверагоднае і пазітыўнае таму, што Ліда ўсё ж такі месца, дзе я стаў беларусам у нейкім сэнсе. Тут былі канцэрты „Песняроў” у свой час. Я хадзіў у Дом афіцэраў яшчэ тады, слухаў, быў пад вельмі моцным уражаннем. Вельмі рады, што поўная заля, бо шчыра кажучы перажываў, што мяне тут забыліся. Доўга не бачыліся.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Зміцер Вайцюшкевіч з 1986 па 1990 гады навучаўся ў Лідскай музычнай вучэльні па класе кларнета. У гэтым горадзе ён рабіў свае першыя крокі, як прафесійны музыка.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя