Зміцер Вайцюшкевіч з „Чэрэмшынай” выступіў у „Музычнай вячэры”



„Музычная вячэра” – пад такой назвай у Беластоку прайшоў канцэрт вядомага беларускага музыкі Змітра Вайцюшкевіча і фолк-калектыву з Падляшша „Чэрэмшына”.

13100685

Мерапрыемства складалася з двух частак: у першай публіка мела магчымасць пачуць песні Тодара з розных гадоў, аднак Зміцер прэзентаваў таксама творы новай праграмы. Другую частку працягнула прэзентацыя музычнага праекту вядомага спевака з калектывам „Чэрэмшына” пад назвай „Што на сэрцы”.

– У “Чэрэмшыны” ёсць сваё асаблівае, непаўторнае гучанне, якога больш у нікога няма. Не адзін прафесіянал – ні з Амерыкі, ні з Канады, ні з Еўропы – такога не зробіць. Гэтае гучанне дорага каштуе. Яго варта выкарыстоўваць, каб нешта было, нейкі плён. Таму што ўсё ж такі чалавек імкнецца да новага, нягледзячы на тое, што і старое някепскае. Таму хацелася б нейкім чынам прадоўжыць нашае сяброўства і супрацу.

Фанаты Тодара і „Чэрэмшыны” могуць разлічваць на тое, што супраца беларускага музыкі і падляшскага гурта працягнецца. Іхні бліжэйшы канцэрт адбудзецца ў верасні.

[Not a valid template]

Фота Улі Шубзды

[Not a valid template]

Фота Агнешкі Пілэцкай

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя