Зміцер Вайцюшкевіч: З-за каронавіруса даводзіцца адмяняць канцэрты
Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч распавёў, як збіраецца выкарыстаць вольны час.
Зміцер Вайцюшкевіч: Безумоўна, сітуцыя з каронавірусам унесла карэктывы ў маю творчую дзейнасць. Давялося адмяняць альбо пераносіць на няпэўны перыяд канцэрты, якія павінны былі адбыцца ў бліжэйшчы час.
Скажам, 26 сакавіка павінен быў прайсці канцэрт у Магілёве, 27-га – у Гомелі, напачатку красавіка – у Гародні і Лідзе. Але, здаецца, на гэты час людзям не да канцэртаў. Лічу, што зараз не вельмі карэктна лезці да іх у вочы са сваім песнямі.
РР: Як выкарыстаеце вольны час?
Зміцер Вайцюшкевіч: У мяне ёсць чым займацца. Я рыхтую новы альбом для дзяцей на вершы паэта Аляксея Пысіна. Гэта даволі цікавы праект, над якім мне лёгка і радасна працуецца. Таму, мяркую, якраз да канца вясны хопіць часу і рэсурсаў, каб яго закончыць.
РР: Самі нейкім чынам засцерагаецеся ад каронавіруса?
Зміцер Вайцюшкевіч: Я жыву ў прыватным сектары пад Менскам, таму стараюся пазбягаць наведвання “масовак”. Вось і ўсе перасцярогі.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя