Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на Калядны канцэрт



7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Менску святочны канцэрт з праграмай „На Каляды”. Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем’ямі.

– Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч „На Каляды” 

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча „25 гадоў на сцэне” ў КЗ „Менск” – тады яе спявала ўся зала.

Зміцер Вайцюшкевіч з праграмай „На Каляды”

7 студзеня – ПК Шарко (Менск, вул. Уральская, 3) – 19:00

Квіткі: ад 23 рублёў

Продаж: у сістэме Kvitki.by, у салонах „Евросеть” і „Связной”

Інфалінія: (033) 661 14 32