Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на Калядны канцэрт
7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra зайграюць традыцыйны святочны сямейны канцэрт у Менску.
Імпрэза стане працягам традыцыі калядных канцэртаў спевака ў Менску. 7 студзеня ў знаёмым слухачам палацы культуры Шарко прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама лепшыя песні з розных праектаў.
Гэтым годам Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе святочны дыск «На Каляды», куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні на вершы класікаў. Праграма разлічана на слухачоў усіх узростаў, нават самым маленькім дзеткам будзе цікава і весела ў гэты вечар
7 студзеня – ПК Шарко (Менск, вул. Уральская, 3) – 19:00
Квіткі на сайце і ў касах аператара Kvitki.by
