Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на свой выступ у Лондане
Беларускае мастацтва на экспарт. Зміцер Вайцюшкевіч з канцэртам у Лондане. Беларускі музыка едзе на юбілей беларуска-брытанскага задзіночання і прадставіць свае найлепшыя песні. «Найперш буду выступаць перад беларусамі Вялікабрытаніі, але запрашаю ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай», – кажа музыка Зміцер Вайцюшкевіч.
– 16 сакавіка – канцэрт з нагоды 65-годдзя Таварыства ангельска-беларускага ў Лондане. Тых, хто будуць у Лондане, ці тых, хто зараз у Лондане нас слухаюць, запрашаю. Адрас можна будзе знайсці.
Зараз на рахунку Змітра Вайцюшкевіча больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў. Свае музычныя праграмы ён прэзентуе ў Беларусі, а таксама за межамі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя