Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў анлайн-канцэрт



Музыка Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў анлайн-выступ праз інтэрнэт для тых, хто ў гэты час сышоў у самаізаляцыю і сядзяць у сваіх дамах.

Такія самыя канцэрты ў інтэрнэце ўжо зладзілі і некаторыя іншыя музыкі. Свой выступ Зміцер Вайцюшкевіч распачаў з прэзентацыі новай песні пад назвай “Жыць – гэта сёння”, якая была напісаная Алесем Камоцкім і прымеркаваная музыкам акурат да апошніх падзеяў у свеце.

– Я трошкі хваляваўся на пачатку, і ўвогуле тэхнічная частка мяне вельмі хвалявала, таму што атрымалася, што фактычна я сам гэта праводзіў. А потым завёўся, як звычайна артыст заводзіцца. На жаль, жывых гледачоў не было, прышлося ўявіць сабе іх. Але я задаволены. Нават адчуў такі стан эйфарыі пасля анлайн-канцэрту, як пасля жывога канцэрту.

Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся планамі пра тое, што калі сітуацыя з распаўсюдам віруса зацягнецца і давядзецца ладзіць яшчэ такія выступы, то гэта мажліва будуць ужо тэматычныя канцэрты з песнямі на словы канкрэтных беларускіх і не толькі паэтаў.

Цалкам матэрыял:

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя