Зміцер Вішнёў: Перавозім кнігі і шафы ў маю майстэрню
Менскае прыватнае выдавецтва “Галіяфы” ўрачыста развіталася са сваёй кнігарняй, наладзіўшы адмысловую імпрэзу, і зараз займаецца вызваленнем памяшкання. Кнігі, мэблю – усё трэба перавезці ў іншае месца. “Не маем другога варыянта, як перавезці кнігі і шафы ў маю мастацкаю майстэрню,” – паведаміў дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:
– Зараз мы разруліваем з пераездамі, усё перавозім, таму нічога станоўчага зараз у нас няма. Выязджаем і закрываем гэты праект. Вялікая праблема зараз усё гэта вывезці. Усё на маю майстэрню пераводзім. Усе кнігі, усе шафы туды зараз перавозім.
Летась увесну кнігарня адкрылася і змагла папрацаваць толькі пяць месяцаў. Арэндадаўца заявіў, што не мае дазволу на выкарыстанне гэтых памяшканняў як гандлёвых. Пасля чаго кнігарня згубіла права ганляваць кнігамі. Усе спробы вярнуць гэтае права аказаліся марнымі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя