Зміцер Вішнёў: Выдавецтвы павінны арыентавацца на пакупніцкі рынак



“У галіне беларускамоўнай літаратуры не заўважаецца вялікай канкурэнцыі, а сам арт-рынак у краіне цалкам адсутнічае”, – так лічыць дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў. Паводле яго, затое ёсць шмат перашкодаў у дзейнасці незалежных выдавецкіх ініцыятываў, якія прыводзяць да фінансавых ды іншых цяжкасцяў. Акрамя таго, пакупніцкая здольнасць людзей таксама істотна знізілася:

– Летась напрыканцы года адбылася вельмі сур’ёзная дэвальвацыя беларускага рубля, што, зразумела, не ўзбагаціла нашых людзей, ім стала цяжэй, і таму натуральна чалавек дзесяць разоў падумае, ці варта купляць кніжку. Назіраецца, што кніжкі разыходзяцца ўсё горш і горш. Хаця ёсць запатрабаваныя аўтары, кніжкі якіх заўсёды будуць карыстацца попытам у чытачоў.

Апошнім часам заўважнае павышэнне цікавасці да кніжак на гістарычную тэматыку, а таксама на дзіцячую літаратуру, а менш запатрабаваная паэзія, – заўважае Зміцер Вішнеў. У такой сітуацыі выдавецтва павінна арыентавацца на пакупніцкі рынак, каб забяспечыць сваё выжыванне.

Vishniou3

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы