Зміцер Зайко: У творцы ў эміграцыі шмат цяжкасцяў
Беларускі рэпер „Вожык” (Зміцер Зайко) рыхтуе новы праект „Гісторыя Беларусі ў рэпе”.
Першы трэк гэтага праекта пра каменны век з’явіўся ў сеціве на розных пляцоўках Stream Stone Age by Deech | Listen online for free on SoundCloud.
Пра тое, як жывецца творцу за мяжой, распавядае Зміцер Зайко:
– У творцы за мяжой ёсць свае складанасці і даброты, бо калі ты прыязджаеш у іншую краіну, то як у любога эмігранта гэтыя складанасці звычайна бытавыя. Пытанне заробку, як і ва ўсіх, не толькі ў творцаў. У сэнсе творчым ёсць і велізарны плюс, што ты не мусіш сябе ў чымсьці абмяжоўваць і займацца самацэнзурай.
Зараз ён жыве ў грузінскім Батумі, дзе ёсць магчымасць ладзіць выступы перад беларусамі:
– Ёсць магчымасці, шмат такіх варыянтаў. У мяне тут было разоў шэсць ці сем нават, зараз ужо так і не падлічу. Тут фактычна два гарады, Батумі і Тбілісі, дзе ёсць беларуская грамада.
Па словах музыкі, ён вельмі шкадуе, што арганізатары канцэртаў у Польшчы і Літве не запрашаюць яго на мерапрыемствы, але разумее, што не можа гарантаваць запоўненасці залаў.
Беларускае Радыё Рацыя