Значок, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу



У Менску выпусцілі значок, прысвечаны выдатнаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу (1930-1984), якому сёлета споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння.

Значок вельмі прыгожы, зроблены латуні. На ім адлюстраваны партрэт Уладзіміра Караткевіча, герб Оршы і гады: 1930-2020, а таксама лічба 90. Значок выпушчаны, дзякуючы мастаку Мікалаю Міронаву і фундатару Алесю Сярожкіну.

Дарэчы, гэта самы лепшы і арыгінальны значок, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу з тых чатырох значкоў, якія выпускаліся ў мінулыя гады. Выява Уладзіміра Караткевіча таксама была адлюстравана і на керамічным медалі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя