«Знак чатырох» па-беларуску



Сусветная класіка і беларуская літаратура. Перакладчыкі і выдаўцы працягваюць дарабляць тое, што не паспелі іх калегі ў ранейшыя гады.

Штогод у Беларусі выходзяць дзясяткі кніг з перакладамі сусветнай класікі.

Нарэшце пабачыла свет трэцяя беларуская кніга з творамі Конан Дойла. Кніга выйшла ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча:

– Кніга называецца «Знак чатырох», у ёй – 2 аповесці: аповесць «Эцюд у пунсовым», менавіта з якой Конан Дойл пачаў серыю твораў пра Шэрлака Холмса, і знакамітая аповесць “Знак чатырох”.

Пераклад ажыццявілі Ганна Янкута і Кацярына Маціеўская.

Кніга друкавалася ў Літве, мае якаснае афармленне і цвёрдую вокладку.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя