Знакамітыя Слуцкія паясы – на выставе ў Гародні
Гарадзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі адкрыў выставу “Залатканая адзнака годнасці”.
Менавіта тут можна пабачыць дзевяць кунтушовых паясоў 18-19 стагоддзяў, якія па-іншаму называюць Слуцкімі паясамі.
[Not a valid template]
Таксама можна пабачыць традыцыйную вопратку шляхты Рэчы Паспалітай: жупан і кунтуш.
Старэйшая навуковая супрацоўніца музея Галіна Хамко распавядае, адкуль на Беларусі ўзялася такая вопратка:
– У 16-ым стагоддзі народы Еўропы шукалі свае карані. Шляхта Рэчы Паспалітай знайшла іх сярод сарматаў, народа, які жыў яшчэ да нашай эры ў Паўночным Прычэрнамор’і. Адсюль такая цікавасць на усходняга ўсяго. У гэты час у 16-ым стагоддзі складаецца традыцыйны шляхецкі касцюм. Галоўным там быў жупан, зверху апраналі кунтуш, а вось кунтуш павязвалі поясам – кунтушовым поясам. І гэтыя паясы спачатку прывозілі ў Усходу, але потым сталі вырабляць на нашых землях.
Паводле Галіны Хамко, апошні такі пояс зрабілі ў Беларусі ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, такія паясы былі настолькі папулярныя сярод беларускай шляхты, што нават з’явіліся падробкі, зробленыя ў французскім Ліёне. Выставу можна пабачыць на працягу бліжэйшага месяцу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня