Знаёмства з творчасцю Аляксандра Штурмана



“Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы” – у Нацыянальным мастацкім музеі ў Менску адкрылася выстава з калекцыі Падляшскага музея ў Беластоку, арганізаваная сумесна з Польскім Інстытутам у Менску.

Кажа Барбара Мушыньска з Падляшскага музея ў Беластоку:

На жаль, Штурман быў забытым мастаком. Чаму мы так яго называем? Да гэтага факту спрычынілася вельмі складаная гісторыя яго і яго карцін пасля смерці. У 1944 годзе яго карціны былі знятыя з падрамнікаў. Мастак вельмі хацеў, каб яго працы трапілі ў Нацыянальны мастацкі музей у Варшаве, але, на жаль, не было такой магчымасці. Карціны захоўваліся у прыватных калекцыях у вельмі кепскім стане, але ўрэшце карціны трапілі ў Падляшскі музей у Беластоку.

Самая актыўная творчая фаза Аляксандра Штурмана прыпала на міжваенны перыяд, калі ён перабраўся ў Польшчу на запрашэнне Фердынанда Рушчыца. Памёр мастак у Вільні ў 1944 годзе, пахаваны на Антокалі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара