Znich запрашае на юбілейны канцэрт



У Берасці заклікаюць загадзя набываць квіткі на юбілейны канцэрт гурта ZNICH. Сёлета музычны калектыў святкуе сваё 20-годдзе. Канцэрт адбудзецца 19 сакавіка ў адным з клубаў па вуліцы Дзяржынскага.

znichАрганізатар Даніла Навумчык адзначыў, што мерапрыемствы павінны былі адбыцца па ўсёй рэспубліцы, аднак, імпрэза пройдзе толькі ў адным горадзе:

– Планавалася, што гурт ZNICH, TROLLWALD, ALFAR праедуць турам па Беларусі, аднак, арганізатары з усіх гарадоў адмовіліся. Але ў Берасці за дзень да “Фэста вясновага раўнадзенства 2016”, якое адбудзецца ў Менску 20 сакавіка ў клубе „Re:public”, мы вырашылі выступіць і зрабіць свята для берасцейцаў.

Акрамя музычнай каманды ZNICH на адной сцэне выступяць таксама гурты TROLLWALD, ALFAR, INGRIN.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота metalmap.by