Меч 500-гадовай даўніны вяртаецца ў Магілёў



У 2013 годзе ў Мсціслаўскім раёне ў рацэ Віхура былі выяўленыя даспехі рыцара разам са зброяй, якія датуюцца канцом XV – пачаткам XVI стагоддзяў. Пасля выяўлення археалагічнай знаходкі меч знік, а нядаўна ён быў выстаўлены на адным з аўкцыёнаў у Еўропе. Музей гісторыі Магілёва выкупіў гістарычную каштоўнасць. 

„Даспехі, знойдзеныя ў 2013 годзе, адрэстаўраваны і знаходзяцца ў Музеі гісторыі Магілёва. Увесь гэты час мы працягвалі пошукі зніклага мяча. І нядаўна ён быў знойдзены на адным з еўрапейскіх аўкцыёнаў. Мы выкупілі гістарычную каштоўнасць. Яго кошт – каля Br15 тыс. Зараз меч ужо на шляху ў Магілёў „, – падзяліліся ў музеі.

Частка грошай, выдаткаваных на набыццё мяча, кампенсуе Магілёўскі гарвыканкам, у музеі разлічваюць і на дапамогу неабыякавых грамадзян.

Плануецца, што ўжо ў пачатку наступнага года магілёўцы і госці горада змогуць убачыць унікальны меч.

belta.by

Фота tvrmogilev.by