“Знітаванне” – 127 мастацкіх прац з усёй Беларусі
У Віцебску адбываецца выставачны праект мастацкага тэкстылю “Знітаванне”. Выстава праходзіць адразу на дзвюх самых прэстыжных пляцоўках гораду – выставачным цэнтры “Залатое кальцо Віцебска «Дзвіна»” ў Задзвінні, і ў Ратушы.
Кажа вядомая віцебская габеленшчыца, адна з арганізатарак выставы Наталля Лісоўская:
– 127 мастацкіх прац – у дзвюх выставачных залах. Удзельнікі – прафесійныя мастакі, як вельмі вядомыя, так і маладыя, нават студэнты – з Акадэміі мастацтваў і з кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. То бок – сувязь пакаленняў, такая канцэпцыя нашай выставы. На выставе працы творцаў з Менску, Берасця, Гомеля, Гародні, Магілёва, Полацку і Віцебску.
На адкрыцці былі паказаныя дзве калекцыі жаночых строяў – ад полацкай мастачкі Таццяны Козік і віцебскай Надзеі Манцэвіч.
Калекцыя Надзеі Манцэвіч.
Калекцыя Таццяны Козік.
Адкрыццё другой выставы – у Ратушы – адбудзецца сёння, 8 ліпеня. Выставачны праект мае рэспубліканскі статус. Выставы будуць працаваць да 8 жніўня, затым іх пакажуць у Полацку і Менску.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік