Зноў пра дом Караткевіча ў Воршы
Дзеячы культуры гатовыя прапанаваць дапамогу прадпрымальніку Андрэю Балабіну, які год таму выкупіў родны дом Уладзіміра Караткевіча ў Воршы.

Мастак Ігар Куржалаў, аўтар мастацкіх канцэпцый шматлікіх літаратурных музеяў, у тым ліку і музея Уладзіміра Караткевіча ў Воршы прапануе сваю дапамогу для ажыўлення мемарыяльнага дома ў Воршы.

На фота – дом Караткевіча ў Воршы, 18 верасня 2019 года.

Мастак Ігар Куржалаў гаворыць: “Я бы мог зрабіць мастацкую канцэпцыю дома-музея. Некалі я рабіў музей Караткевіча ў Воршы. Калі дамовіцца з гаспадаром. то зраблю канцэпцыю бясплатна. Дарэчы, я зараз раблю музей у Дуброўне. Гэта недалека ад Воршы. На фотаздымку бачна вакенца без пераплету. там было вакенца з форткай, у якую паліў свой Беламор Уладзiмір Сяменавіч”.
Беларускае Радыё Рацыя
