Зноў загучаў адзін з самых старых арганаў у Беларусі
У Гародні ў Францысканскім кляштары і касцёле Маці Божай Анёльскай пасля 12-гадовага перапынку загучаў адзін з самых старых беларускіх арганаў. Грошы на пабудову аргана ў гэтым храме выдаткавала яшчэ ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя мсціслаўская кашталянка Канстанцыя Лазавая.
Пра свята ў храме распавядае яго настаяцель айцец Антоні:
– Некалькі апошніх гадоў ён не працаваў, бо трэба было правесці рэстаўрацыйныя працы. Сёння мы іх скончылі і цяпер будзем слухаць. Сёння ж наш ксёндз біскуп асвяціць яго ў час імшы.
Падчас свята прысутнічала некалькі соцень гарадзенцаў, а на адноўленым і асвечаным аргане граў вядомы гарадзенскі арганіст Бруна Цермен.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня