ZOLKI BAND прэзентуе новы альбом у Берасці



14 верасня ў берасцейскім паб-клубе COYOTE адбудзецца прэзентацыя першай часткі новага альбому гурта ZOLKI BAND пад назвай “Касмічныя першаадкрывальнікі”. Падрабязней пра мерапрыемства апавядае арганізатар вечарыны, кіраўнік прома-суполкі “Зала Чакання” Зміцер Назараў:

– Мы паспрабуем усё зрабіць на дужа якасным узроўні, каб людзям спадабалася. На мой погляд, альбом трошкі зацягнулі хлопцы, таму што яны стрэлілі добра і ў Беларусі, і ў Берасці. І зніклі. Даволі мала канцэртаў у іх было. Спадзяюся, што пасля прэзентацыі гэтага новага матэрыялу, яны пакрочаць шырокімі крокамі па краіне з канцэртамі.

ZOLKI BAND беларускамоўны гурт з Берасця. Музыкі з цяперашняга складу гурта раней гралі ў такіх камандах як: Intra muros, Дай Дарогу!, Terrakod і іншых. Чарговы раз увагу слухачоў да сябе звярнулі з выхадам кліпу на сваю песню “Drevy i cieni”, прысвечанаму пратэстам супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці:

Пачатак канцэрту 14 верасня ў 19:00 у паб-клубе COYOTE. Падтрымае калектыў праект Truepack.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя