“Зорны шлях Язэпа Драздовіча” ў Менску
У сталічным “Палацы мастацтваў” адкрылася выстава “Зорны шлях Язэпа Драздовіча”, прысвечаная творчасці мастака з Заходняй Беларусі. Кажа прафесар Мікалай Савіцкі, які асабіста ведаў легендарнага творцу.
– На вялікі жаль, яго творы, якія ён пісаў на палатне тканым, большасць знікла ў час вось гэтай страшэннай вайны. Усё было спалена: калі згарэлі будынкі, то згарэла і ўсё, што было створана Язэпам Драздовічам у сваёй бальшыні. Захаваліся толькі адзінкі, і вось шаноўны наш Марачкін змог захаваць тое, што яшчэ засталося пасля той вялікай вайны.
Мастак Язэп Драздовіч быў вандроўнікам, часам мог намаляваць вясковым гаспадарам краявід, дыванок за кавалак саматканага палатна і вячэру. Памёр ён у 1954 годзе.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара
