Званіца і старадрукі Свята-Пакроўскага праваслаўнага Сабора



Свята-Пакроўскі праваслаўны Сабор і яго здабыткі здолелі паглядзець больш як 60 гарадзенцаў і гасцей з Літвы ў рамках Фэсту экскурсаводаў.

Настаяцель храма святар Георгій Рой спланаваў экскурсію па базіліцы, званіцы на вышыні 17 метраў і расповед пра часы, поўныя пакутаў хрысціянаў, якія належалі прыходу і епархіі ў дваццатым стагоддзі.

Кажа айцец Георгі Рой:

– Мы зможам пазваніць у званы, папрактыкавацца. І потым мы ідзём у будынак нашай нядзельнай школы, дзе выстаўленыя старадрукі і нават рукапісныя кнігі, старажытныя іконы, якія пазначаныя як іконы разбураных праваслаўных храмаў.

Колькасць экскурсантаў была такая вялікая, што давялося іх разбіць на некалькі групаў пры наведванні званіцы.

Фэст экскурсаводаў традыцыйна праводзіцца ў Гародні з шырокім размахам. І мае шмат тэмаў, на розныя густы экскурсантаў. Дарэчы, экскурсіі ў гэтым фэсце для ўдзельнікаў – дармовыя.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня