„Званы Сафіі” ў Полацку



Традыцыйна ў восенькія дні ў канцэртнай зале славутага полацкага Сафійскага сабора адбываецца міжнародны фестываль арганнай музыкі „Званы Сафіі”. Сёлета канцэрты фестывалю пачаліся 12 кастрычніка і завершыліся 23 лістапада, і ладзіліся ў Полацку 19-ы раз.

У гэтым годзе пад скляпеннямі Сафіі выступілі выбітныя выканаўцы з Германіі, Польшчы, Швейцарыі, Румыніі, Харватыі, Расеі і Беларусі. Аматарам арганнай і класічнай музыкі было прапанавана дзевяць канцэртаў. Заключныя акорды „Званоў Сафіі” прагучалі 23 лістапада. Канцэрт меў назву “Арган і медныя трубы”.

У ім узялі ўдзел: арганістка Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая і расейскі трубач-саліст Аляксандр Сімановіч, які прадэманстраваў майстэрства гульні на некалькіх відах труб.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік