Зваротны адлік: Беларусы ў Аўстраліі. Подзвіг Анзакаў
16 студзеня 1916 года на прызыўны пункт у Сіднэі звярнуўся 24-гадовы малады чалавек. Яго цікавіла: ці можа падданы Расейскай імперыі запісацца добраахвотнікам у аўстралійскую армію? Ішла Першая сусветная вайна. Жаўнеры Аўстралійскага і Новазеландскага вайсковага корпуса, якіх называлі Анзакі, масава гінулі на палях бітваў у Турцыі, Францыі, Бельгіі. Кожны добраахвотнік быў на вагу золата. У войска прымалі ўсіх, прыдатных да вайсковай службы. Хлопец быў малады, здаровы, меў правы кіроўцы. Аднак у яго былі цяжкія для вымаўлення імя, прозвішча і месца нараджэння – Майко Аляксандр, вёска Зацітава Слабада Ігуменскага павета Менскай губерні…
Паводле дадзеных вайсковых архіваў, у Аўстралійскі і Новазеландскі вайсковы корпус добраахвотна ўступіла каля тысячы падданых Расейскай імперыі. Сорак з іх – выхадцы з беларускіх земляў. Многія ў 1915 годзе прымалі ўдзел у адным з самых буйных і кровапралітных бітваў Першай сусветнай – у бітве за Галіпальскую паўвыспу. Беларусы змагаліся адважна, паказалі сябе сапраўднымі героямі, многія былі ўзнагароджаны медалямі за адвагу…
Што было пасля таго, як скончылася вайна? Ці вярнуліся беларускія Анзакі на радзіму ці засталіся ў Аўстраліі? І што вядома пра іх подзвігі ў Беларусі?
[youtube id=”XPoi1zKv55E”]