Звесткі ад філосафа, палітвязня Уладзіміра Мацкевіча прыходзяць рэдка



Звесткі ад філосафа Уладзіміра Мацкевіча прыходзяць рэдка. Толькі калі адвакат атрымлівае магчымасць наведаць свайго падабароннага.

Пра гэта ў эфіры Рацыя распавяла былая жонка палітвязня Святлана Мацкевіч:

Атрымліваем сціслыя паведамленні пра тое, што ўсё ў парадку, што ён знаходзіцца там, дзе знаходзіцца, настрой спакойны. Я думаю, што ён займаецца там сваёй справай, у першую чаргу мысліць, думае. Ну і, канешне, мы вельмі хвалюемся адносна яго здароўя.

Вядома, што напачатку мінулага жніўня Уладзіміру Мацкевічу зрабілі планавую аперацыю ў Рэспубліканскай бальніцы, а затым перавялі назад у магілёўскую турму №4.

Беларускае Радыё Рацыя