„Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах



7-9 чэрвеня 2019 года ў Паставах Віцебскай вобласці адбудзецца ХХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі „Звіняць цымбалы і гармонік”.

„Гэты штогадовы фэст, бадай, адзіны такога маштабу ў нашых краях”, – зазначаюць мясцовыя жыхары і выказваюцца за тое, каб у Паставы прыязджала больш артыстаў не толькі ў межах фестывалю:

– Як у вядомай прымаўцы – людзям не хапае хлеба і відовішчаў. Я была б вельмі задаволеная, калі б мне не прыходзілася ехаць у той жа Менск ці за мяжу на канцэрты сваіх улюбёных гуртоў.

Акрамя ўласна праграмы фестывалю, з якой можна пазнаёміцца на сайце мясцовага райвыканкаму, Паставы багатыя і на гістарычную спадчыну. У межах горада знаходзіцца палац Тызенгаўзаў, былая рынкавая плошча са старымі забудовамі рамеснікаў, домам урача. Побач з горадам знаходзіцца сядзіба мясцовага Дзеда Мароза – Зюзі Паазерскага.

Цалкам гук у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Паставы.