Звольненыя акцёры гарадзенскага тэатра знайшлі новую сцэну
Дзесяць акцёраў Гарадзенскага драматычнага тэатра, якія былі звольнены за ўдзел у агульна-нацыянальнай забастоўцы, пераехалі ў Літву, дзе маюць намер узяць удзел у супольных міжнародных праектах.
Пра гэта “Народнай Волі” распавёў былы рэжысёр-пастаноўшчык тэатра Сяргей Курыленка. Паводле яго, усе прайшлі дзесяцідзённы каранцін па прыездзе ў Вільню. Зараз вядзецца абмеркаванне іх рэпертуару.
Падобныя праекты ўжо былі рэалізаваны ў Вільні. Яны адмыслова створаны для творчых людзей, якія пацярпелі ад рэжыму ў Беларусі. Дарэчы, у сумесных спектаклях бралі ўдзел акцёры з Беларусі, Літвы і Вялікабрытаніі. Плануецца, што падрыхтаваныя спектаклі з удзелам гарадзенскіх акцёраў будуць прадстаўлены гледачам у розных краінах Еўразвяза.
Беларускае Радыё Рацыя