Звольнілі дырэктарку Музея Янкі Купалы Алену Ляшковіч
З Музея Янкі Купалы звольнілі дырэктарку, якая кіравала ўстановай 15 гадоў.
Пра звальненне Алены Ляшковіч з пасады паведамілі чытачы Zerkalo.io.
Пад яе кіраўніцтвам у музеі рэалізаваліся многія праекты, абнавілася экспазіцыя ўстновы. За апошнія гады адкрылася некалькі памятных знакаў, звязаных з біяграфіяй славутага паэта. У Менску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў каля іх хаты, якая месцілася побач з сучасным Музеем Купалы, мемарыяльны знак у гонар Янкі Купалы з’явіўся ў фінскай Іматры, а ў славацкай Браціславе дошка з гарэльефам.
Фота: ukraine.mfa.gov.by
