„Звязда”: Сяляне забіваюць савецкіх чыноўнікаў
21 жніўня 1925 газета “Dziennik Białostocki” (Польшча), спасылаючыся на газету “Звязда” (БССР), апублікавала зацемку, прысвечаную беларускаму антыбальшавіцкаму супраціву.
Беларускія сяляне забіваюць савецкіх чыноўнікаў
„Беларуская прэса піша пра шэраг новых забойстваў савецкіх чыноўнікаў і камісараў.
Пра пяць такіх выпадкаў паведамляе апошні нумар “Звязды”.
У вёсцы Ранчыцы Слуцкага павета быў забіты “вяскор” (вясковы карэспандэнт) Дубоўскі, у вёсцы Чапліцы – камісар Лоск, у вёсцы Чукелі – камісар Мідэ.
Сяляне вёскі Зашэнін Барысаўскага павета застрэлілі з вінтовак камісара Назіка і Белкэ. Трупы павесілі для застрашвання на прыдарожных дрэвах”.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя