«Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны»



«Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны»– прэзентацыя першага музычнага альбома фальклорнага гурта “Варган” прайшла ў Полацку. У яго ўвайшло больш за трыццаць музычных твораў, абрадавыя і пазаабрадавыя песні ды інструментальныя найгрышы.

Імпрэза адбылася ў канцэртнай залі Полацкага калегіума. Падтрымаць гурт прыехалі фольк-гурт “Рада”, Сяржук Доўгушаў, сябры, землякі ды іншыя.

Як кажа кіраўнік гурта Вольга Емяльянчык, гэты дыск пабачыў свет дзякуючы падтрымцы многіх людзей. За гэта яна ўдзячная кожнаму, а асабліва Сяржуку Доўгашаву:

Як кажуць удзельнікі гурта «Варган», калі б не Сяржук Доўгушаў, мы б яшчэ пяць гадоў збіраліся і невядома, ці сабраліся б пісаць дыск. Сяргей нам прапанаваў, нас натхніў і фактычна ўсю арганізацыйную работу па зборы сродкаў, па менеджменту, узяў на сябе, за што мы яму вельмі ўдзячныя. Мы адказвалі за творчы бок працэсу.

Падчас канцэрту гучалі і аўтэнтычныя спевы ў выкананні жыхаркі в. Шастова Полацкага раёна Алімпіяды Шчарбаковай. Дзякуючы ёй гурт “Варган” аднавіў вялікую колькасць мясцовых спеваў, частка якіх увайшла ў альбом. Імпрэза скончылася вечарынай традыцыйных беларускіх танцаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя