З’явілася інтэрнэт-мапа беларускіх культурных аб’ектаў KULTMAPKA



Інтэрактыўная мапа KULTMAPKA дазваляе адшукаць беларускія культурныя месцы і артэфакты ў любым пункце свету. Мапа была створаная ў супрацы з прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Кажа ўкладальнік праекту, супрацоўнік Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч:

— Галоўная мэта гэтага праекту — паказаць беларусам, у першую чаргу, замежжа, бо нас тут вельмі шмат, што нашая гісторыя вельмі цікавая, глыбокая, разнастайная, мы можам гэтым ганарыцца. Беларусы па ўсім свеце ўнеслі важны ўнёсак у развіццё і мясцовых і ўсясветнай культуры і гісторыі. Нашая гісторыя пачалася не са стварэння калгасаў, а значна раней, і значна цікавейшая ў нас гісторыя. Сервіс дазваляе кожнаму беларусу, што бачыць, што там няма нейкай значнай мясціны, дадаваць яе на мапку.

Зараз на мапе ёсць больш за 200 кропак у 30 краінах свету. Большасць з іх пазначаны акурат на тэрыторыі Польшчы. Мапа KULTMAPKA інтэрактыўная – кожны можа прапанаваць месца для пазначэння праз адпаведную форму на сайце.

Спасылка на KULTMAPKA: https://kultmapka.me/

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя