З’явіліся новыя паштоўкі з серыі “Не маўчы па-беларуску”
Набор папулярных паштовак “Не маўчы па-беларуску” ад кампаніі “Будзьма!” і маладой мастачкі Дар’і Мандзік атрымаў заслужаны працяг – папоўніўся 2 новымі адмысловымі паштоўкамі і чакае у кнігарнях.
Дзве новыя паштоўкі – дзе новыя тэмы, на якія можна вальней гаварыць па-беларуску. Паведаміла прэс-сакратар кампаніі „Будзьма беларусамі!” Лізавета Неўмяржыцкая.
– Гэтыя паштоўкі вельмі падабаюцца наведвальнікам нашых мерапрыемстваў, вельмі хутка раскупаюцца. Таму мы вырашылі зрабіць яшчэ адзін наклад. І наш наборчык папоўніўся яшчэ дзвюма паштовачкамі.
Папоўнены набор паштовак “Не маўчы па-беларуску” дазволіць апісаць і даўжэзныя вейкі каханай, і мужнае падбароддзе каханага, а таксама падзяліцца праектам сваёй будучай сядзібы, і ўсё гэта па-беларуску, – кажа Лізавета Неўмяржыцкая.
Вялікі попыт на паштоўкі падштурхнуў кампанію «Будзьма Беларусамі» і да стварэння календара “Не маўчы па-беларуску!”, які 5-тысячным накладам разляцеўся па ўсёй Беларусі за паўтара месяца. Каляндар можна бясплатна спампаваць і на мабільны тэлефон.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя