З’явіўся набор паштовак з ілюстрацыямі і цытатамі Паўла Севярынца
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Нашай нівы» са спасылкай на жонку палітвязня Вольгу.
У набор уваходзяць 10 рознакаляровых паштовак з актуальнымі цытатамі з тэкстаў Паўла Севярынца з-за кратаў і малюнкамі беларускіх храмаў, якія ён дасылае сыну ў лістах. Памер паштоўкі 14,5×10,5 см, блізкі па фармаце да А6. Глянцавая ламінацыя з двух бакоў.
Каштуе адзін набор 10 рублёў. Замовіць можна па спасылцы.




