Ад Беларусі да Лас-Вегаса



Тэрыторыі сучасных Заслаўскага і Дзяржынскага раёнаў у 20-30-х гг. ХХ ст. лічыліся найбольш небяспечнымі сярод памежнікаў і мытнікаў. Гэта быў вельмі зручны для кантрабандыстаў кавалак мяжы: лес і балоты давалі магчымасць незаўважна яе перайсці. Да 1923 г. кантрабанда пачала насіць арганізаваны характар.

Кандрабандысты Заслаўя, памежных вёсак і хутароў мелі на польскім баку сваіх сувязных і перавалачныя базы. Вялікая колькасць такіх баз знаходзілася ў Ракаве, Стоўбцах і Рубяжэвічах.

З 1921 г. Заслаўе апынулася на тэрыторыі БССР. Гэта была апошняя беларуская станцыя, за ей пачынался мяжа з Польшчай. Называлась гэтая станцыя Беларусь (называецца так і зараз).

Да нашага часу захаваліся будынкі штаба і казармаў. Тут дзейнічаў 15-ты Заслаўскі памежны атрад. Менавіта ў гэтым горадзе праходзіла спецаперацыя “Сіндыкат-2” (1924 г.). Лавілі вядомага расейская палітычнага дзеяча, рэвалюцыянера і тэрарыста Барыса Савінкова.

Вёска Новае Поле вядома больш сядзібай 19 ст., якая належала Друцкім-Любецкім. У міжваенны перыяд тут была савецкая памежная застава. Зараз тут знаходзіцца дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж.

Пасля таго, як вёска адышла на бок саветаў, Друцкія-Любецкія пераехалі жыць у Ракаў.

Ракаў у міжваенны перыяд лічыўся беларускім Лас-Вегасам. Асаблівую рамантычнасць і славу горада-кантрабандыста надаў яму Сяргей Пясецкі пасля выхада яго рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”. Першае выданне кнігі 1937 г. захоўваецца ў Ракаве ў прыватнай галерыі братоў Янушкевічаў.

Графіці на будынку чыгуначнай станцыі “Беларусь” у Заслаўі.

Драўляная архітэктура з ліштвамі ў горадзе.

Мапа, дзе чырвоным паказана дакладная мяжа паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю.

У сучаснай краме “Перекресток” знакодзілася камендатура.

Тут жылі вайскоўцы 15-га Заслаўскага памежнага атрада.

Ахова савецка-польскай мяжы. Фота з калекцыі Ігара Мельнікава.

На здымку савецкая і германская памежныя камісіі на новай мяжы. 1940 г. Фота з калекцыі Ігара Мельнікава.

Помнік савецкім памежнікам на Заслаўскіх могілках.

Палац Друцкіх-Любецкіх у в.Новае Поле.

Новапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж у палацы Друцкіх-Любецкіх. У 30-х гг. тут была савецкая памежная застава.

Брама на каталіцкіх “польскіх” могілках у Ракаве.

Партрэт дачкі Друцкіх-Любецкіх, якую згвалцілі і забілі савецкія салдаты.

Так выглядае магіла заўчасна забітай дзяўчыны.

Польскі арол на адным з умацаванняў капліцы.

Прыватная мастацкая галерэя братоў Янушкевічаў у Ракаве.

Кавалачак сапраўднага бруку на Савецкай вуліцы.

“Старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць…” На весніцах у двары хаваецца самае дарагое.

Ракаўская Свята-Праабражэнская царква.

Свецкае жыццё Ракаўскіх вуліц.

Ліштвы на адным з дамоў у Ракаве.

Падмурак аднаго са старых Ракаўскіх дамоў.

Сапраўдны брук на былой Дамініканскай вуліцы, зараз 8 Сакавіка. Якраз пра такія вуліцы пісаў Сяргей Пясецкі ў сваім рамане “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.

Язычніцкія і хрысціянскі сімвалы на доме.

Знак ад савецкай зоркі на адным з савецкіх ДАКаў.

Ігар Мельнікаў, гісторык, займаецца вывучэннем савецка-польскай мяжы.

Тое, што захавалася ад савецкага ДАКа.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях у 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.