Афган-базар



Адно з самых цікавых мерапрыемстваў, за якімі можна паназіраць на нейтральнай выспе, недалёка ад Ішкашыма, гэта не што іншае, як Афган-базар. Шматлікія турысты з самых розных краін з’язджаюцца сюды, каб пабачыць сапраўдных афганцаў у шырокіх штанах і кафтанах да калена брудна-белага колеру.

Афган-базар праходзіць кожную суботу, але, на жаль, мы патрапілі на перыяд, калі прылятаў агульнашанаваны прэзідэнт Таджыкістана. Так яго берагуць, што базар зачынілі на некалькі тыдняў. Нягледзячы на гэта, мне ўдалося дастаць здымкі нашага сябра з Масквы – Кірыла Ціханава.

Афган-базар – гэта адна з нешматлікіх пляцовак, дзе падзелены ўздоўж ракі Пяндж мясцовы народ мае рэдкую магчымасць сустрэцца, абмеркаваць, хто як маецца, і выдатна пагандляваць з выгодай для ўсіх. Людзі з прыблізных таджыкскіх кішлакоў цягнецца сюды, каб прадаць плёны сваіх невялічкіх агародаў, а таксама купіць цукар, крупу і гарбузы з Душанбэ. Афганцы прывозяць горы пакістанскага сэкэнд-хэнда, іранскія кансервы і печыва, а таксама DVD і касеты з Кабула. Таксама можна выбраць пару паношаных салдацкіх ботаў, толькі без адказу застанецца пытанне, з каго яны былі знятыя. Акрамя таго, уціхую квітнее гандаль алкаголем, цалкам забароненым у Афганістане. Іншая мэта – паглядзець на памірскіх дзяўчат, часта апранутых у вузкія джынсы і цішоткі. Дзяўчаты таксама не губляюцца і, апрануўшы абаяльныя ўсмешкі, прадаюць зачараваным афганцам свой тавар у тры разы даражэй.

[Not a valid template]

Кася Бергель

Фота Кірыл Ціханаў