Бычкі Васіля Быкава



Малая радзіма Васіля Быкава, веска Бычкі, вядома з 19 ст. Была ва ўласнасці Штромбэргаў.

Калісьці тут налічвалася 40 двароў і жыло каля 140 чалавек. На сённяшні дзень у весцы жыве 20 чалавек і ўсе яны пенсіянеры. Сваёй крамы вёска не мае, таму сюды двойчы ў тыдзень прыязджае аўталаўка.

Пасля 1921 года Бычкі ўвайшлі ў склад БССР. Пра жыцце “за саветамі” В.Быкаў піша ў сваей кнізе “Доўгая дарога дадому”. “Яна [маці] увесь час па ім [браце] гаравала, асабліва як агітатары распавядалі, што працоўныя ў Польшчы гібеюць без правоў і без хлеба”.

Галоўная славутасць вескі – сядзіба-музей Васіля Быкава. Хата, пабудаваная бацькамі ў 1933 г., не захавалася. Яна была знесена, а на яе месцы пабудавана дакладная копія дома, дзе правеў свае дзіцячыя гады пісьменнік.

Музей быў адкрыты паводле рашэння Ушацкага раеннага Савета дэпутатаў ад 19.02.2004 года і распараджэння Віцебскага аблвыканкама ад 01.02.2004 года. З’яўляецца філіялам Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка.

За музеем назірае сваяк Быкава Харак Мікалай.

Экспазіцыя музея прадстаўлена асабістымі рэчамі Васіля Быкава, прадметамі штодзеннага ўжытку тых часоў , шмат кніг, як самога пісьменніка, так і іншых аўтараў.

Кожны год у весцы Бычкі праводзіцца мастацкі плэнер імя Васіля Быкава.

Мемарыяльныя дошкі на сценах сядзібы-музея імя Васіля Быкава

Мемарыяльная дошка, якая сведчыць, што ў гэтым доме (дакладная копія дома 1933 г.) правеў дзіцячыя гады пісьменнік

Братавая Антаніна Быкава з дабрыней расказвае пра свайго славутага сваяка

Акуляры, якія насіў Васіль Быкаў. Асабістая рэч пісьменніка, якая захоўваецца ў музеі

Бацька пісьменніка Уладзімір Федаравіч Быкаў падчас Першай Сусветнай вайны

Сядзіба-музей Васіля Быкава

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях у 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.