Далёкія нашчадкі тарпанаў
Сучасны хутар Скрабатуны (былы фальварак) знаходзіцца ў Глыбоцкім раене Віцебскай вобласці. Хутар месціцца на беразе возера Вялікі Супонец, па якім да 17 верасня 1939 г. праходзіла мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю.
Фермер Якаў Серафімовіч у 19 гадоў пераехаў з Менска жыць на хутар. Зараз займаецца конегадоўляй (пачаў з 2001 г.) і агратурызмам.
Адзін з яго конных маршрутаў – экскурсія на ўсходнюю частку Беларусі, на радзіму Васіля Быкава – Бычкі.
Бацька Якава Аляксей Серафімовіч, вядомы беларускі азеразнаўца, з маленства прывіў любоў да роднай прыроды.
Фермер Якаў Серафімовіч, які разводзіць і трымае ў сябе беларускую пароду коней, далекіх нашчадкаў дзікіх тарпанаў з Палесся.
Цемная палоска на спіне (“рэмень”) пацвяржае, што гэта далекі нашчадак тарпана.
Палоскі на назе таксама сведчанне раства з тарпанамі.
Возера Вялікі Супонец, па якім да 17 верасня 1939 г. праходзіла мяжа паміж Усходняй і Заходняй Беларуссю. Цяпер праходзіць умоўная Глыбоцка-Ушчацкая мяжа. На польскім беразе возера можна было спакойна лавіць рыбу. А на савецкім баку не дазвалялі нават падыходзіць да берага возера. Вялікі Супонец – любімае возера Васіля Быкава.
Знаходкі на былым панскім двары.
Месца, дзе стаяла калісьці панская сядзіба.
Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях у 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.