Гаманлівая вуліца, абавязковая кропка
Кожная сталіца ці папулярны турыстычны горад мае сваю пешаходную зону ці іншую пазнавальную вуліцу, так званая – абавязковая кропка. Вуліца, на якой сустрэнем мастакоў і гандляроў кічам, безліч кавярняў і бараў, модныя буцікі, час ад часу галерэю мастацтва ці невялікі музей. Але ў агульным пешаходныя зоны для таго, каб прагуляцца, папіць кавы, піва ці як гэта ў Сербіі, ракі, адпачыць, перакусіць у модным, добра вядомым месцы.
У Бялградзе ёсць такая вуліца. Называецца Князя Міхала. У гонар Міхайло Обрэнавіча, князя Сербіі, пра помнік якога мы ўжо ўзгадвалі мінулы раз.
Мы такіх звычайна стараемся пазбягаць, бо натоўп не спрыяе адпачынку, хутчэй шукаем лакальнага клімату. Тым не менш – гэта абавязковы пункт турыстаў, нават каб яго проста адзначыць на сваёй асабістай карце, каб на пытанні мясцовых: ці быў ужо там?, спакойна адказаць: а як жа! Некаторыя заходзяць туды падчас кожнага візіту ў Бялград.
Гэта самы важны памятнік Бялграду з прыгожымі камяніцамі і рэзідэнцыямі другой паловы XIX стагоддзя, вуліца, ўнесеная ў спіс самых важных помнікаў Сербіі. XIX стагоддзе для адной з самых старых метраполіі Еўропы гэта не рэкорд, але трэба памятаць, што Бялград у сваёй гісторыі быў шматразова знішчаны і адбудаваны. І яшчэ гістарычная цікавінка: у часы Асманскай імперыі ў гэтым месцы былі вуліцы з садамі, фантанамі і мячэцямі. А зараз? Хопіць паглядзець відэа.
https://www.youtube.com/watch?v=skBze3Tzby8
Калі няма ў нас канкрэтнай думкі, куды падацца ў Бялградзе, вуліца Князя Міхала можа быць добрым пачаткам, адсюль патрапім напрыклад на Пляц рэспублікі з папярэдняга нашага расповеду ці ў крэпасць Калемэгдан, пабудаваную яшчэ туркамі на месцы старажытных рымскіх слядоў.
На вуліцы Князя Міхала маюць свае сядзібы замежныя інстытуты, як Іспанскі інстытут Сэрвантэса ці Французскі інстытут, але і адна з марак, якія ведаюць у свеце і не заўжды ўяўляюць, што гэта сербскі прадукт, менавіта ZEPTER, дзе і можна наведаць музей гэтай кампаніі. У якасці цікавінкі варта дадаць, што Zepter з’яўляецца галоўным інвестарам Беларускага марскога флоту.
Вуліца Князя Міхала жыве, дыхае, часам дудніць і танцуе, але гэта ўжо ўвечары ды ноччу, тады яна пераўтвараецца ў цэнтр сустрэчаў, прагулак, бясед. Асабліва ў цёплыя вечары тут складана свабодна прайсці. Пакуль аднак такіх ночаў не дасведчылі на гэты раз, а з камерай былі там каля поўдня, калі не было надта людна і можна было спакойна прагуляцца.
[Not a valid template]
Радэк Дамброўскі і Іло Карпюк, Бялград