Горад славутых дзеячоў і спраў
Назву гораду дало возера Глыбокае (зараз Кагальнае). Упершыню Глыбокае ўпамінаецца ў 1414 г. Аднак некаторые даследчыкі лічаць гэтую дату памылковай і сцвярджаюць, што першае пісьмовае ўпамінанне адносіцца да 1514 г. у метрыцы ВКЛ.
Рака Бярозаўка падзяляе горад на дзве часткі: адна частка Глыбокага калісьці належыла Корсакам, другая – Зяновічам.
У 17 ст. Іосіф Корсак запрашае ў горад ардэн кармелітаў босых, якія будуць тут касцёл і кляштар. Зараз у былым касцеле месціцца царква Раства Багародзіцы.
Падчас вайны 1812 г. у Глыбокім спыняўся Напалеон. З гэтае прычыны ў горадзе існуе шмат легенд пра скарбы Напалеона. Пошукі Напалеонаўскіх скарбаў вядуцца нават у наш час.
Пра жыцце Напалеона ў Глыбокім пісаў у сваей кнізе гісторык Отан Гедэман “Глыбокае”. Кніга была выдадзена ў 1935 г., перавыдадзена ў 2012 г.
У выніку савецка-польскай вайны (1920 г.) і падпісання Рыжскай мірнай дамовы (1921 г.) горад апынуўся на тэрыторыі ІІ Рэчы Паспалітай.
У Глыбокім да гэтага часу захавалася ў добрым стане архітэктура, пабудаваная ў 20-30-я гг. ХХ ст. Вельмі часта можна сустрэць дамы, пабудаваныя ў закапанскім стылі.
На некаторых дамах можа і зараз сустрэць брандмаўэры (глухая супрацьпажарная сцяна). Есць вуліцы з дакладнымі назвамі, так як яны называліся “за польскім часам” (вул. Шпітальная).
Мясцовы краязнаўца, рэдактар недзяржаўнай газеты “Вольнае Глыбокае” Уладзімір Скрабатун.
Архітэктура “польскіх часоў”. Сучасны выгляд.
Элементы драўлянай архітэктуры часоў ІІ Рэчы паспалітай.
Дом з брандмаўэрамі (будаваліся ў мэтах пажарнай бяспекі). 20-30-я гг. ХХ ст.
Дом “амерыканца”. Пабудаваў мясцовы жыхар на грошы, якія прывез з Амерыкі, куды ездзіў на заробкі. Па адных звестках тут была аптэка, па іншых дом цярпімасці. На сенняшні момант гэты дом суседзям стварае праблемы, бо у ім ніхто не жыве. “Амерыканскі дом” з’яўляецца месцам збору моладзі і маргінальных груп.
Панарамны від на Глыбокае
Мемарыяльная дошка грамадска-палітычнаму і культурнаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму. Дошка вісіць на суседскім доме, паколькі родны дом не захаваўся.
Рэстаўрацыя магіл польскіх жаўнераў, якія загінулі ў савецка-польскай вайне 1920 г. На могілках у Копцеўцы перазахаваны Пальчынскі (яго помнік стаіць сярод магіл). На здымку таксама бачна мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
У Глыбокім на вуліцы 17 верасня.
Алея Славы (алея знакамітых землякоў), дзе ў бюстах ушанавана памяць пра грамадска-палітычных і культурных дзеячоў Глыбоччыны. Алея была закладзена ў 2012 г. да Дня беларускага пісьменства.
Былы кляштар кармялітаў, за “польскім часам” тут была ўправа.
Будынак былога шпіталя. Зараз тут месціцца “”Занальны дзяржаўны архіў г.Глыбокае”.
Камень з надпісам, які сведчыць, што ў сучасным будынку архіва месьціўся шпіталь.
Мемарыяльная шыльда на доме, дзе жыў вядомы пісьменнік і журналіст Тадэвуш Далэнга- Мастовіч. Аўтар вядомага рамана “Знахар”. Па матывах якога быў зняты аднайменны фільм рэжысерам Ежы Гофманам (1982 г.). У 1978 г. рэшткі творцы былі перапахаваны на Павонзкавых могілках (Варшава).
Ліпа, якая помніць кармелітаў.
Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях ў 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.