Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы



Першыя звесткі пра каталіцкую святыню ў Росіцы датуюцца 2-й пал. XVI ст. Касцёл з чырвонай цэглы пачалі будаваць у 1906-ым, урачыстая кансекрацыя святыні адбылася ў 1911-ым. Пасля 1917 г. зачынены савецкай уладай, пасля савецка-польскай вайны вернуты каталікам. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. У 1988-ым касцёл вярнулі каталікам.

Від на касцел Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.)

Касцел Найсвяцейшай Тройцы ў Росіцы.

Часы атэізму. Страчванне касцелам свайго ўнутранага ўбранства. 30-ыя гг. ХХ ст. (фотакопія здымка).

Першапачатковы выгляд Росіцкага касцёла (фотакопія здымка).

Айцец Антоній (Антон) Ляшчэвіч, які загінуў разам з мясцовымі жыхарамі ў 1943 г. (фотакопія здымка)

Айцец Юры Кашура, які трагічна загінуў у 1943 г.

Карціна, якая адлюстроўвае асноўныя прынцыпы веры і дзейнасці айцоў марыянаў.

Памятны крыж на месцы знішчэння мясцовых жыхароў і айца марыяніна Антонія Ляшчэвіча.

Помнік мясцовым жыхарам, якія былі адпраўлены ў канцлагер.

Скульптура Маці Божай. Па некаторых версіях на гэтым месцы быў забіты айцец Юры Кашура.

Унутранае ўбранства касцёла Найсвяцейшай Тройцы.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях ў 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.