Казахстан: “Яблычны” Алматы



Наконт назвы казахскага горада Алматы ўжо шмат гадоў вядзецца актыўная дыскусія. Як толькі яго не перакладалі: і “яблыня”, і “яблычны дзед”. У выніку спыніліся на “яблычны”, бо назва гэтая падалася больш нейтральнай.

Як толькі перасяклі мяжу з Казахстанам, пейзаж блакітных кыргызскіх гор змянілі залацістыя пустынныя стэпы. А сам горад Алматы здзіўляе колькасцю велічэзных шкляных будынкаў.

[Not a valid template]

Паблізу мяжы з Расеяй, якая, дарэчы, з’яўляецца самай доўгай неперарыўнай сухапутнай мяжой у свеце (7513 км), мяне неверагодна ўзрадавала зеляніна, па якой, калі шчыра, я паспела добра засумаваць.

[Not a valid template]

За Усць-Каменагорскам мы заехалі на мясцовае возера, дзе натыкнуліся на банду кабанчыкаў. Таксама парадавалі светлавалосыя дзяўчынкі, якіх мы даўно не сустракалі ў крінах Сярэдняй Азіі.

[Not a valid template]

Прыбыўшы ў горад Рыдэр, мы паціху набліжаемся да аднаго з самых містычных рэгіёнаў Расеі – да Алтая.

[Not a valid template]

Кася Бергель