Хараство памірскай хаты



Цеплыня памірскай гасціннасці проста зачароўвае. Адразу пасля прыбыцця ў Харог нас запрасіў у госці Джахан, напаіў сапраўдным памірскім шыр-чоем, пазнаёміў з сям’ёй і сваімі салодкімі дзеткамі. А ветлівая і ўсмешлівая суседка прадэманстравала для нас працэс выпечкі сапраўдных ляпёшак, самай традыцыйнай ежы на Паміры, улічваючы сціпласць, з якой жывуць людзі.

1

Памірскі шыр-чой.

2

Мая новая сяброўка з велізарнымі вачыма. Увогуле вочы ў памірцаў незвычайныя. Ніколі не бачыла ў людзей, з такой глыбінёй карычневага колеру ў вачах.

3

4

5

Ну і як? Падобная на памірку?

6

Паколькі з дрэвам праблема, людзі такімі вось кізякамі топяць печку. Пах, канешне не асабліва аксамітны, але затое экалагічна і, як кажуць, нічога ў гаспадарцы не прападае.

7

8

А вось і сапраўдная памірка, якая падаравала мне прыгожую самаробную цюбецейку. 9

10

11

Вось так і жывуць. Робяць цюбецейкі на радасць рэдкім турыстам, п’юць шыр-чой і закусваюць ляпёшкамі з маслам і ўрюкамі. 12, 13, А вось як пякуцца ў пунсовым вагні тандыра свежыя ляпёшкі.

[Not a valid template]

Смачна есці!

Кася Бергель