Кыргызстан: Няшчасны лёс суслікаў



Дарога да Оша, другога па велічыні горада ў Кыргызстане, атрымалася вельмі займальнай і пазнавальнай. Перад мяжой мы спыніліся каля першых юрт, каб паспрабаваць сапраўднае малако якаў. На смак яно вельмі салодкае, а вось у якасці лядоўні для яго мясцовыя выкарыстоўваюць прахалодную крыніцу.

[Not a valid template]

Па дарозе часта можна ўбачыць розныя рогі: менавіта так мясцовыя азначаюць святыя для іх месцы.

11

Закончыўся халодны Мургабскі раён, і ўрэшце мы прыбылі на таджыкска-кыргызскую мяжу, дзе нас чакала неспадзяванка.

[Not a valid template]

Як аказалася, суслікі, якія мірна бегалі ля крыніц, праз якія мы праязджалі, з’яўляюцца сапраўдным дэлікатэсам для многіх азіяцкіх народаў. Іх мяса цэніцца як лек на прастуду і нават сухоты. Відаць, памежнікі ў цывільным таксама вырашылі крыху падмацавацца, увесь час седзячы ў халодных памежных пунктах.

[Not a valid template]

Дарэчы, у савецкія часы ў Манголіі гэтых суслікаў масава адстрэльвалі на шкуркі, якія, абмакнуўшы ў чорны фарбавальнік, цэлымі партыямі высылалі ў Маскву пад выглядам норкавых. Многія сталі пасля “новымі манголамі”, аднак бізнес на сусліках у хуткім часе скончыўся, а від няшчасных суслікаў сёння знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў Манголіі.

Пасля таго, як мы перакрочылі мяжу, пейзажы змяніліся. Колеры гор змянілі больш насычаныя фарбы. Дзяўчынкі, якія падбеглі да нас, не прасілі грошай або цукеркаў, яны папрасілі асадку, набыць якія, як можна здагадацца, вялікая праблема ў маленькай юртавай вёсачцы пры ўездзе ў краіну.

[Not a valid template]

 Кася Бергель