Кыргызстан: Ошскі базар



Адно з самых цікавых месцаў у горадзе Ош, у якім мы заночылі пасля перасячэння мяжы, гэта Ошскі базар, дзе можна набыць шмат усялякай таннай дробязі. Гэта прыклад каларытнага азіяцкага месца гандлю, напоўненага пахамі свежых ляпёшак, самсы і духмяных прыправаў, а таксама колерамі яскравай вопраткі мясцовых мусульманак.

[Not a valid template]

Вось такія цікавыя калыскі можна набыць на базары, а таксама, як у былыя савецкія часы, выпіць сапраўднай газіроўкі з сіропам.

[Not a valid template]

Крочым далей.

[Not a valid template]

А вось і новая фаварытка мясцовых дзяўчат. Відаць, турэцкія серыялы карыстаюцца тут вялікай папулярнасцю. 42

Вельмі рамантычна…

43

Набываю прыправу для сярэднеазіяцкага плова.

[Not a valid template]

А вось так жыхары Оша прадаюць цукар.

[Not a valid template]

Народныя кыргызскія каптуры, якія вельмі часта можна ўбачыць на галавах кыргызаў самых розных пакаленняў і ўзростаў.

50

Кыргызскія сомы. Цяпер можна і заняцца шопінгам.

51

[Not a valid template]

Прыемна было ўбачыць нешта сапраўды “нашае”.

56

А таксама прыемна ў час працы пачытаць нейкія жахі.

57

Гэтыя жанчынкі актыўна лавіруюць сярод машын, якія чакаюць светлафор, з нейкімі драўлянымі прычындаламі. Зёлкавым дымком яны абкурваюць машыны на добрую дарогу і чакаюць узамен аплат. Мясцовыя вераць, што лепш адлічыць ім крыху дробязі, бо іх злыя пажаданні могуць вылезці бокам.

58

Мячэць на гары Сулеймана, па-нашаму – Саламона. У народзе бытуе легенда, што знакаміты цар Саламон, праязджаючы гэтыя мясціны, усклікнуў гучна: “Хош!”. Гэтае слова азначала “стой” на іх мове, і накіравана яно было да двух валоў, што пляліся на пачатку войска. Пасля тут паўстаў горад, а назву так пакінулі. Але сама гара Сулеймана з Саламонам асабліва не звязана. Гэта важнае месца паломніцтваў для мусульман, якія вераць, што менавіта тут маліўся прарок Магамет.

59

Кася Бергель