Лявонпаль Лапацінскіх: ад росквіту да заняпаду
Сядзібава-паркавы комплекс “Лявонпаль” мае статус рэспубліканскага помніка гісторыі і культуры. Першае ўпамінанне пра мястэчка адносіцца да 16 ст. пад назвай Лялькі.
Пры Масальскіх мястэчка мела назву Чурылавічы. З 18 ст. Чурылавічы адыходзяць ва ўласнасцю дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ Мікалаю Тадэвушу Лапацінскаму. Пабудаваўшы тут летнюю рэзідэнцыю, Мікалай вырашае змяніць і назву мястэчка. Чурылавічы становяцца Лявонпалем. Так Мікалай увекавечыў свайго бацьку, героя Турэцкай вайны Лявона (Леона) Лапацінскага.
У палацы была вялікая бібліятэка, калекцыя зброі і жывапісу.
Падчас савецка-польскай вайны 1919-1921 гг. будынак пастаянна абстрэльваўся савецкімі вайскоўцамі і быў моцна пашкоджаны.
У савецкія часы палац Лапацінскіх быў перададзены мясцоваму калгасу, які размясціў тут малакозавод.
У 1960-м годзе палац атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Зараз сядзіба-паркавы комплекс знаходзіцца на балансе Сацыяльна-батавога кіравання ААТ “ІНТЭГРАЛ” – кампаніі холдынга “ІНТЭГРАЛ”.
Сучасны выгляд касцела, пераробленага з палаца па дазволе Яфібіуша Лапацінскага. Сцены былога барочнага будынка помняць паўстанцаў 1831 г. і варварскія дзеянні казакоў
Шыльда, якая сведчыць пра тое, што палац мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і мусіць ахоўвацца дзяржавай
Сучасны выгляд дома, дзе жыў Я.Лапацінскі
Занядбанасць былога палаца
Сучасны выгляд і стан афіцыні рода Лапацінскіх
Памятны знак на ўездзе ў дварцова-паркавы комплекс Лапацінскіх
Дарога пасярод былога французскага парку
Валянціна Карніцкая, жыхарка в. Лявонпаль (Мёрскі р-н Віцебская вобл.)
Антаніна Карніцкая – мама нашай суразмоўцы. Паводле ўспамінаў дачкі Валянціны, пан Лапацінскі хацеў на Антаніне жаніцца. (фотакопія здымка)
Стэла, пабудаваная Янам Лапацінскім у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 3 мая 1791 г.
Пашкоджанні на стэле ад куль савецкіх салдат. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, савецкія вайскоўцы, гуляючы, абстралялі і збілі арла, які знаходзіўся на версе стэлы.
Наш праваднік Багуслаў Мацук, які зараз з’яўляецца ўласнікам будынку былой польскай школы.
Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях ў 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.