Лявонпаль пад Польшчай



Пасля Рыжскай мірнай дамовы (1921 г.) Лявонпаль апынуўся ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай.

Жыцце “за палякамі” мясцовыя жыхары ў асноўным помняць па ўспамінах сваіх бабуль і дзядуль. Праўда, есць і такія, хто сам быў сведкам тых падзей. Успаміны ў асноўным светлыя і трохі рамантызаваныя. Асабліва адзначаюць высокі ўзровень культуры “за палякамі”. У 30-х гг. ХХ ст. у былым мястэчку была пабудавана школа, будынак якой захаваўся да нашага часу. У Лявонпалі, як і ў іншым мястэчку, жыло шмат габрэяў. Габрэйская супольнасць дапамагала ствараць асаблівую атмасферу ў мястэчку.

У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у склад БССР.

Габрэйскі посуд, выпушчаны на адной з Кракаўскіх фабрык. Знаемая габрэйская сям’я падарыла свае келіхі Антаніне Карніцкай. Зараз посуд захоўвае яе дачка Валянціна.

 

Габрэйскія келіхі, якія адмыслова выкарыстоўваліся толькі на Пейсах (Пасху)

 

Магіла ветэрана паўстання 1863 г., падпаручніка Баніфацыя Руткоўскага (1841-1937 гг.)

 

Магілы польскіх жаўнераў, забітых 17 верасня 1939 г.

 

Будынак былога Корпуса аховы памежжа. Зараз тут месціцца мясцовы музей.

 

Дакументы з Генеральнага польскага консульства ў Парыжы на выплату матэрыяльнай кампенсацыі Антаніне Карніцкай у сувязі са стратай кармільца-мужа. Трагічна загінуў на працы ў французскіх шахтах. Дакументы 1937 г.

 

Подпіс і пячатка старасты павятовага. 28 красавіка 1937 г.

 

Дакументы на будоўлю хаты.

 

Будынак польскай школы ў часы ІІ Рэчы Паспалітай, 1930-я гг. (фотакопія здымка)

 

Сенняшнія ўласнікі будынка былой польскай школы планавалі зрабіць тут фірму па выпуску мэблі, але па фінансавых прычынах не атрымалася.

 

Сучасны выгляд хаты, пабудаванай “за палякамі” ў 30-я гг. ХХ ст.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях ў 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.