Майстэрні і традыцыйныя прафесіі



Горад заўжды асацыяваўся з майстэрнямі. Такі вобраз з урокаў гісторыі, але нават і не з такіх даўніх прагулак вакол  беластоцкіх рынкаў, дзе заўсёды можна было нешта адрамантаваць, выправіць ці матэрыял перарабіць у гатовы прадукт. З гадамі такіх месцаў станавілася менш і менш, адным словам, з рамёствамі ў нас не так усё добра. Таму прыцягвалі ўвагу і прымушалі задумацца над традыцыйнымі прафесіямі майстэрні ў Бялградзе, якіх прынамсі ў раёне Старі Град сустракаем нямала. Увагу прыцягваюць вітрыны з вырабамі і прыладамі, якія выкарыстоўвуюць майстры, але таксама візуальнае афармленне, як хаця б шрыфт надпісу, які інфармуе пра від майстэрні ў вакне ці на шыльдзе.

Некаторыя назвы не патрабуюць перакладу з сербскай мовы і мы ўпэўненыя, што калі б здарылася патрэба ў тым, каб паладзіць штаны выбралі б шаўца, калі б расклеіўся абутак – адчынілі б патрэбныя дзверы. Зразумелыя таксама назвы і тых, у якія, будучы госцем Бялграду хутчэй за ўсё не заглянеш, хіба што з чыстай цікаўнасці, як сцякольшчык ці кніжнік. У сваіх майстэрнях людзі часта працуюць дзясяткі гадоў або перанялі іх ад сваіх бацькоў ці дзядоў, але патрэба, час і змены на рынку прыводзяць да таго, што пашыраюць прапанову паслугаў. І так, напрыклад, рэзчык сцякла дарабляе дадаткова ключы, а ў шаўца стаіць ксеракапіравальная машына.

IMG_0937

Іншая вулічная, тыповая толькі для гарадоў, прафесія, выканаўцы якой не патрабуюць майстэрні ў класічным разуменні, гэта чістач ціпэла. З назвы можам не дадумацца, пра што дакладна ідзе размова, апрача таго, што нешта чысціць, але пабачыўшы яго на вуліцы, адразу разумеем у чым нам дапаможа. Гэта асаба, якая дакладна ведае, як трэба адмыслова пачысціць ваш абутак, і які з задавальненнем з вамі паразмаўляе.

IMG_0941

На рагу вуліцы Македонскай пры Пляцу Рэспублікі знойдзем безумоўна спецыяліста, майстра сваёй прафесіі, які вучыўся ёй ад свайго бацькі і дзеда. Мустафа Магмедавіч мае цалкам прафесійнае працоўнае месца. Платформа, на якой ставім боты, акуратна выкананая, з люстрам, у якім можам аглядзець наш абутак, калі Мустафа завершыць працэс яго чысткі, а трымальнікі, на якіх ставім абутак, выкананыя з латуні. Гэты чалавек падыходзіць да сваёй працы з поўным заангажаваннем.

https://www.youtube.com/watch?v=zb7dOKIwiNg

З левага боку мае пераносную шафу, у якой трымае некалькі шчотак, крэмаў для абутку і адмысловыя сродкі ды яшчэ іншыя прылады, прызначэнне якіх ведае толькі ён і тыя, што рэгулярна карыстаюцца яго паслугамі. Кліентаў, прынамсі, ў дні, калі спрыяе надвор’е, даволі шмат. Зараз, як кажа, больш мужчын, бо жанчыны прыходзяць часцей восенню ці зімой, калі карыстаюцца доўгімі ботамі.

IMG_0942

Пашана да абутку і папулярнасць добрай скураной прадукцыі ў Бялградзе заўважная колькасцю крамаў і менавіта колькасцю „чістачаў ціпэла”, якіх, аднак, што раз менш. Прычынаў некалькі. Адна – гэта з’яўленне, як і ва ўсім свеце, спартыўнага абутку, які не патрабуе паслугаў вулічнага „чістача”, але і падаткі ці дазволы на вулічную працу, як кажа Мустафа, прыводзяць да таго, што людзей яго прафесіі ў горадзе ўсяго трое. Праўда , мы бачылі людзей са шчоткамі і крэмамі для абутку больш, але відаць спадар Мустафа не лічыць іх сур’ёзнымі майстрамі гэтай прафесіі, што параўноўвуючы ці супрацьпастаўляючы іх працоўныя месцы можам зразумець.

IMG_0948 У яго вулічнай майстэрні можам таксама набыць шнуркі для абутку розных колераў ці даўжыні. Гэта таксама выклік рынку, якія застаўляюць прыстаўсовацца і Мустафу, які займаецца сваёй прафесіяй ужо 45 гадоў. А на рагу Македонскай пры Пляцы Рэспублікі працуе з 80-тых гадоў, таму можа распавесці, як змяняўся гэты куток Бяглраду.

Для Беларускага Радыё Рацыя з Бялграду Радэк Дамброўскі і Ілё Карпюк.